?

Log in

No account? Create an account
(бяз тэмы)
сабака
kurfurstova

10 принципов знака Зодиака Рак:




Получить такой же шуточный гороскоп для своего знака

Котка
думка
kurfurstova
- Ці любіце вы памідоры?
- Кушаць - да, а так - не...
Вось, ці люблю я катоў, якіх у мяне ніколі (дзякуй Богу/нажаль - патрэбнае падкрэсліць) да апошняга часу не было і як бы так не асабліва мною планавалася. Але ж так сталася, жыве вось побач... Сіжу, працую за кампутарам, нікога, так бы мовіць, не чапаю. Лезе ўжо, безымяннае пакуль чучала дзіцячага роду ў талерку з варэннем, якую я "прадбачліва" паставіла каля клавіятуры, каб раз-пораз падсілкоўвацца. У выніку - яна ў варэнні, я ў варэнні, злуюся, пасьля пачынаю сьмяяцца. І крыўдаваць бы, а не магу:)

Адзінота
сабака
kurfurstova
Я, калі буду старая і адзінокая, нізавошта ня буду жыць адна. У мяне будзе сабака. Гэта я вырашыла надоечы, калі пабачыла ў аўтобусе, на першы погляд, трохі дзівакаватую бабулю, якая пасадзіла свайго кудлатага дварняку на пасажырскае крэсла, прадбачліва пасцяліўшы перд гэтым на яго анучку. Пасьля яна села побач і пяшчотна абняла свайго беспароднага сябра...

лета ліецца
месяц
kurfurstova
Аморфнасьць, амёбнасьць, лета... і, нібыта, няма чаго абмяркоўваць. Нават праводзячы свой адпачынак у Менску, не наладжваючы шыкоўных выяздаў на лецішча-рэчачку-ручаёчак(хаця-бывала-такі), адчуваю разлітае па целу соннае задавальненне... эх, Алясандр Сяргеіч, не ў прыклад Вам, не чакаю на восень...
P.S. Сяргей Алясаныч, усё будзе

Ілюзіі
месяц
kurfurstova
Усе віншаванні пачуты, усе падарункі атрыманы... Такі момант: няма жадання падрэдагаваць жыццё. Ён хутка пройдзе, можа, у наступнае імгненне. Магчыма, пакуль пішу, ужо прайшоў. Але не хачу прыслухоўвацца, дайце пажыць у ілюзіі.

корачка
сабака
kurfurstova

ну, во так! вынік года, хаця і не самы важны...

Выразы
думка
kurfurstova
З актуальнага:
"Трохі ў кедах" - Франка (галоўнага гераіня прэм'ернага спектакля Купалаўскага тэатра "Хам" у выкананні В. Гарцуевай).

З асабістага:
"Пра вайну" - кампутар (мая старая тэхінка ў новым пацоўным кабінеце).

І "Хамская" мудрасць на развітанне:
"Няма дрэнных людзей, ёсць сапсутыя".

Гэтае гучнае слова - ДЫСЕРТАЦЫЯ!
такі лёс
kurfurstova
Ха, так дзіўна высмоктваць з пальца тое, чаго няма.
А пасьля, перачтываючы, здзіўляцца:
Вух, ці гэта напісала я?

У мяне зазваніў тэлефон
сабака
kurfurstova
Дзіцячы голас кажа:
- Паклічце, калі ласка, Ксюшу.
- Гэта я, - кажу я не без цікаўнасці.
Мой даволі нізкі голас прымусіў дзяўчынку трохі збянтэжыцца, але праз пару секунд яна ўсё ж наважылася спытаць:
- А што нам задалі па матэматыцы?
Тут ужо збянтэжылася я:
- Магу толькі назваць пытанні да экзамену па філасофіі! - адказала я з энтузіазмам.

Філасофія ўвесну
сабака
kurfurstova
"Прастора - не асяроддзе, у якім размешчаны рэчы, не эфір, куды яны пагружаныя, а сродак, дзякуючы якому робіцца магчымым узаемнае суіснаванне сутнасцяў, спосаб іх каардынацыі адзін з адным."
Цэтлікі: